Летні час – самы шчаслівы і самы небяспечны для ўсіх школьнікаў. Акрамя таго, што дзеці часта застаюцца адны, так яшчэ і вадаёмы літаральна вабяць рабят выкупацца і ахаладзіцца ў летнюю спёку.
Летні час – самы шчаслівы і самы небяспечны для ўсіх школьнікаў. Акрамя таго, што дзеці часта застаюцца адны, так яшчэ і вадаёмы літаральна вабяць рабят выкупацца і ахаладзіцца ў летнюю спёку. Каб адпачынак дзяцей прайшоў з карысцю і не быў зацемнены ніякімі здарэннямі ў межах стартаваўшай рэспубліканскай акцыі «Вакацыі без дыму і агню» Лепельскія ратавальнікі наведваюць дзіцячыя прышкольныя лагеры Лепельскага раёна.
Дзеці ўспрымаюць прыезд ратавальнікаў на ўра. А як інакш - бо ў кожнага ёсць магчымасць адчуць сябе сапраўдным ратавальнікам. Рабяты і баявую адзежу прымяраюць, і пры дапамозе апарата на сціснутым паветры дыхаюць, і за рулём пажарнага аўтамабіля можна пасядзець.
У ходзе мерапрыемстваў ратавальнікі праводзяць гутарку з рабятамі па асноўных правілах бяспекі жыццядзейнасці ў летні перыяд, у тым ліку правілах паводзінаў на вадаёмах.
– Запомніце, ні ў якім разе не хавайцеся пад ложкам або ў шафе, калі здарыўся пажар, выбягайце на вуліцу і паведамляйце пра здарэнне дарослым, – навучылі дзетвару ратавальнікі.
Рабяты з задавальненнем удзельнічалі ў розных гульнях, актыўна ўступалі ў дыялог і дзяліліся з ратавальнікамі сваімі ведамі па АБЖ, назапашанымі за навучальны год.
Мерапрыемствы парадавалі ўсіх, бо кожны сышоў з добрым настроем і атрымаў незаменныя «бяспечныя» веды на летнія вакацыі.