З 5 снежня ў Лепельскім раёне стартуе рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!». Прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне пажараў і няшчасных выпадкаў у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў і неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі, працягнуцца да 30 снежня.

З 5 па 12 снежня пройдзе першы этап, у рамках акцыі работнікі МНС наведаюць дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Жамчужына». Тут пройдуць забаўляльна-інфармацыйныя праграмы «Бяспечны Новы год», якія ўключаюць гутаркі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, тэматычныя конкурсы і віктарыны, дэманстрацыю навучальных фільмаў і ролікаў.
З 13 па 20 снежня падобныя мерапрыемствы пройдуць у агульнаадукацыйных установах горада і раёна.
З 21 па 27 снежня акцыя пройдзе ў месцах продажу піратэхнічных вырабаў, дзе ратавальнікі звернуцца да пакупнікоў хлопушак і петард, раздадуць інструкцыі па бяспечным выкарыстанні піратэхнікі і наглядна-выяўленчую прадукцыю.
Фінальнае мерапрыемства акцыі пройдзе на плошчы Свабоды. Работнікі МНС, юныя ратавальнікі і актывісты БРСМ павіншуюць жыхароў горада з надыходзячымі святамі і застерегуць ад атрымання апёкаў і траўм рознай ступені цяжкасці пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў.
МНС віншуе ўсіх жыхароў раёна з надыходзячымі каляднымі і навагоднімі святамі і жадае, каб ніякія здарэнні не азмрочылі Вам добрага настрою. Памятайце, што Ваша бяспека ў Вашых руках!