На першым этапе рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!», мэтай якой з'яўляецца папярэджанне пажараў і няшчасных выпадкаў у выніку выкарыстання піратэхнічных вырабаў, начальнікам Лепельскага раённага аддзела па НС Лоўцом Валянцінам Эдуардавічам праведзена прафілактычная гутарка ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры ў в. Бароўка.
На першым этапе рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!», мэтай якой з'яўляецца папярэджанне пажараў і няшчасных выпадкаў у выніку выкарыстання піратэхнічных вырабаў, начальнікам Лепельскага раённага аддзела па НС Лоўцом Валянцінам Эдуардавічам праведзена прафілактычная гутарка ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры ў в. Бароўка. У сваім выступленні Валянцін Эдуардавіч расказаў прысутным пра акцыю «Бяспечны Новы год!», якая стартавала, давёў статыстыку пажараў і гібелі ад іх людзей у Лепельскім раёне. Асаблівая ўвага была ўдзелена выкананню мер пажарнай бяспекі ў перыяд святкавання калядных і навагодніх святаў, нагадаў пра небяспеку выкарыстання піратэхнічных вырабаў, адказнае стаўленне да электраабсталявання, правілы ўстаноўкі навагодняй елкі, нагадаў правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння. Таксама работнік МНС перасцярог прысутных пра небяспеку выхаду на тонкі няўстойлівы лёд, прывёў прыклады гібелі людзей у гэтым годзе. У працэсе сустрэчы былі прадэманстраваны навучальныя відэафільмы «Піратэхніка» і «Правілы паводзін на лёдзе» і раздадзены памяткі «Бяспечны Новы год».