З мэтай папярэджання пажараў і няшчасных выпадкаў у выніку выкарыстання піратэхнічных вырабаў з 4 па 28 снежня ў Лепельскім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!».

З мэтай папярэджання пажараў і няшчасных выпадкаў у выніку выкарыстання піратэхнічных вырабаў з 4 па 28 снежня ў Лепельскім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!». Штогод у перыяд святкавання гэтых любімых усімі святаў людзі атрымліваюць траўмы і калецтвы пры выкарыстанні піратэхнікі. Прычына таму — нізкая якасць піратэхнікі і ігнараванне правілаў бяспекі ў звароце з ёй. Паводле даных, прадастаўленых Міністэрствам аховы здароўя, у навагоднія святы ад піратраўм пацярпела 30 чалавек, у тым ліку 9 дзяцей.

Даведка: у лятучых піраэлементаў, што гараць, тэмпература гарэння можа быць у межах 20000C. Калі фрагмент, што гарыць, залеціць у памяшканне, то пажар гарантаваны. Адпаведна, калі ён трапіць у чалавека, то гарантавана сур'ёзная траўма.

Некалькі выпадкаў, якія адбыліся пры сустрэчы 2017 года.

У Віцебску ў навагоднюю ноч 23-гадовы студэнт дзяржуніверсітэта атрымаў апёк жывата пры выкарыстанні піратэхнікі і трапіў у бальніцу. Хлопец растлумачыў, што яны з сябрамі пасля поўначы выкарыстоўвалі петарды каля інтэрната, і ён па неасцярожнасці атрымаў траўму. Пасля аказання першай дапамогі медыкі пакінулі маладога чалавека ў бальніцы для назірання за яго станам.

У Гродне ў навагоднюю ноч мужчына запускаў феерверкі, і ў нейкі момант адзін з іх не стрэліў. Калі мужчына падышоў паглядзець, што не так, салют спрацаваў і трапіў прама ў чалавека, які яго запускаў. Пацярпелы быў адпраўлены ў бальніцу.

У Новалукомлі Чашніцкага раёна два чалавекі атрымалі траўмы ад петард, што разарваліся: 1 студзеня з раённай бальніцы ў міліцыю паступіла інфармацыя пра пацыента 1963 года нараджэння, які паступіў з парэзанай ранай першага і другога пальцаў правай кісці і адкрытым пераломам пазногцевай фалангі на адным з пальцаў. Высветлілася, што траўмы мужчына атрымаў каля дзвюх гадзін ночы на балконе сваёй кватэры – у руках у яго разарвалася петарда.

Гэтай жа ноччу ў бальніцу звярнуўся пятнаццацігадовы хлопец з тэрмічным апёкам кісці правай рукі. Траўму ён атрымаў на вуліцы пры аналагічных абставінах.

Калі казаць пра піратэхніку, яна падзяляецца на класы. Усе піратэхнічныя вырабы першага, другога і трэцяга класаў (хлопушкі, бенгальскія агні, петарды) лічацца піратэхнікай бытавога прымянення і іх можна выкарыстоўваць грамадзянам пры ўмове іх набыцця ў спецыялізаваных гандлёвых кропках, дзе ёсць усе неабходныя дакументы. Карыстацца піратэхнікай можна, толькі ўважліва вывучыўшы інструкцыю па эксплуатацыі. А вось піратэхніка чацвёртага і пятага класаў (феерверкі, салюты, ракетніцы) лічыцца прафесійнай. Яе не купіш у звычайных супермаркетах і на рынку. Для грамадзян яна прадаецца нелегальна, выкарыстоўваць яе небяспечна. Набываць піратэхніку трэба толькі ў месцах санкцыянаванага гандлю. Патрабуйце ў прадаўца сертыфікат адпаведнасці піратэхнічнага вырабу. У абавязковым парадку кожны выбухованебяспечны выраб павінен мець інструкцыю па ўжыванні, у якой павінна пазначацца: найменненне вырабу, папярэджанне аб яго небяспецы, умовы і абмежаванні пры ўжыванні і звароце, спосабы бяспечнай падрыхтоўкі да эксплуатацыі, пуску і ўтылізацыі, а таксама правілы захоўвання, дата вырабу і гарантыйны тэрмін, схема дзеянняў у выпадку адмовы піратэхнічнага вырабу і пры ўзнікненні нештатнай сітуацыі. Варта звярнуць увагу на тое, каб ўпакоўка вырабу не была пашкоджанай, а інструкцыя напісана на рускай ці беларускай мовах. З прычыны таго, што траекторыю палёту лятаючага піратэхнічнага вырабу прадказаць нельга, ён можа лёгка залецець на балкон найбліжэйшага дома ці нават трапіць праз фортачку ў кватэру і выклікаць узгаранне. Такім чынам, пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў трэба адысці на бяспечную адлегласць ад будынкаў і збудаванняў, а таксама аўтамабіляў. Лепш за ўсё гэта рабіць на пустыры, пры гэтым сачыце за тым, каб побач не было выпадковых мінакоў. Ні ў якім выпадку нельга выкарыстоўваць піратэхніку ў грамадскіх месцах. Пры запуску не будзе лішнім яшчэ раз азнаёміцца з інструкцыяй. Не запускайце выраб пры моцным ветры. Ні ў якім выпадку не дазваляйце выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы дзецям.

У тым выпадку, калі феерверк не спрацаваў, ні ў якім выпадку не варта спрабаваць яго «рэанімаваць». Батарэя, петарда ці адзіночны салют могуць спрацаваць у самы непрыдатны момант у руках ці непасрэдна побач з людзьмі.

Падчас запуску салютаў спецыялісты рэкамендуюць заўсёды трымаць пад рукой ваду. Па-першае, яна дапаможа хутка ліквідаваць раптоўнае ўзгаранне, а, па-другое, у вадзе варта змочваць усе феерверкі, якія спрацавалі, на выпадак, калі ўнутры засталіся выбуховыя і гаручыя рэчывы.

Пры няўмелым абыходжанні небяспечнымі могуць аказацца нават бенгальскія агні. Прагарэўшы, магніевы склад, якім пакрыта палачка, захоўвае вельмі высокую тэмпературу. Ён можа не толькі пашкодзіць, але і запаліць мэблю, а тым больш – сурвэткі. Пасля выкарыстання бенгальскую свечку таксама трэба апусціць у шклянку з вадой. Асаблівую ўвагу дарослых хацелася б звярнуць на выкарыстанне піратэхнікі дзецьмі. Як правіла, бацькі не толькі гавораць пра небяспеку выкарыстання піратэхнічных вырабаў, але і часта на вачах у дзяцей, парушаючы ўсе правілы бяспекі, запускаюць феерверкі, петарды.

У дадатак да ўсяго, гандляры з-пад палы лёгка прадаюць піратэхнічныя вырабы дзецям. А яны ў сваю чаргу пачынаюць «шоу» яшчэ задоўга да пачатку Навагодніх святаў. Дзеля жарту закідваюць петарды адзін аднаму ў капюшоны, кідаюць іх пад ногі мінакам. Вынік заўсёды сумны: апёкі і траўмы, якія цяжка паддаюцца лячэнню. Ну, а калі ў руцэ выбухае ракета, то справа абыходзіцца больш сур'ёзнымі наступствамі – ампутацыяй пальцаў, інваліднасцю да канца жыцця.

І, вядома, ні адно Навагодняе свята не абыходзіцца без елкі. Пры ўсталёўцы і эксплуатацыі лясной госці таксама трэба выконваць правілы бяспекі. Елку трэба абавязкова замацаваць на ўстойлівай падстаўцы, пры гэтым галіны і верхавіна не павінны дакранацца сцен і прадметаў абстаноўкі. Дываны і дывановыя пакрыцці з-пад елкі лепш прыбраць. Падбіраючы месца для зялёнай прыгажуні, трэба задумацца не толькі пра тое, дзе яна будзе эфектней выглядаць, але і пра тое, дзе будзе бяспечней – гэта, як правіла, далей ад ацяпляльных прыбораў, тэлевізара, батарэй. Лепшае ўпрыгожванне навагодняй елкі – электрычная гірлянда. Самая галоўная рэкамендацыя – набывайце яе ў крамах, а не ў гандляроў на рынках. Што ж тычыцца свечак, то яны павінны быць добра замацаваны на незгаральных падстаўках (фарфоравых, керамічных, шкляных, металічных), размешчаных удалечыні ад елкі, мэблі і штор, а таксама ад месца для танцаў, каб іх не маглі выпадкова закрануць або перакуліць.

МНС нагадвае – няўхільнае выкананне правілаў пажарнай бяспекі – залог вашага здароўя і дабрабыту!