Трэці этап рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» лепельскія ратавальнікі сумесна з актывістамі раённага аддзялення БМГАСП правялі ў гандлёвай кропцы рэалізацыі піратэхнічных вырабаў краме «1000 дробязяў».
Трэці этап рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» лепельскія ратавальнікі сумесна з актывістамі раённага аддзялення БМГАСП правялі ў гандлёвай кропцы рэалізацыі піратэхнічных вырабаў краме «1000 дробязяў». Работнікі МНС з юнымі ратавальнікамі праводзілі з пакупнікамі інфармацыйна-тлумачальную працу – распавядалі аб асноўных правілах выкарыстання піратэхнічных вырабаў і правілах пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да навагодніх і калядных святаў, аб тым, што петарды і феерверкі трэба купляць толькі ў спецыялізаваных крамах і перад выкарыстаннем абавязкова вывучыць інструкцыю, а самае галоўнае – абараніць дзяцей ад запуску любых відаў піратэхнікі. У якасці нагляднай агітацыі ўсім наведвальнікам крамы ўручаліся буклеты «Бяспечны Новы год!».