Новы год – самы любімы свята. Яго чакаюць з нецярпеннем не толькі дзеці, але і дарослыя. Ёлка, святочны стол, падарункі, феерверкі, свечкі, Дзед Мароз і Снягурка... Сапраўднае чараўніцтва! Але нават у такія казачныя дні нельга забываць пра бяспеку.

З 3 па 28 снежня ў Лепельскім раёне пройдзе рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!», накіраваная на папярэджанне пажараў і няшчасных выпадкаў у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў і неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі.

Пройдзе акцыя ў чатыры этапы. Ратавальнікі павіншуюць усіх з надыходзячымі святамі, нагадаюць правілы бяспекі, правядуць тэматычныя конкурсы, віктарыны, латарэі і многае-многае іншае.

Запрашаем усіх прыняць удзел у акцыі і правесці святы не толькі цікава, але і бяспечна!