З 7 па 31 снежня ў Лепельскім раёне пройдзе рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!», накіраваная на папярэджанне пажараў і няшчасных выпадкаў у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў і неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. Акцыя пройдзе ў чатыры этапы.

З 7 па 31 снежня ў Лепельскім раёне пройдзе рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!», накіраваная на папярэджанне пажараў і няшчасных выпадкаў у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў і неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. Акцыя пройдзе ў чатыры этапы.

З 7 па 11 снежня работнікі МНС наведаюць санаторыі і цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Для ўдзельнікаў мерапрыемстваў правядуць забаўляльна-інфармацыйныя праграмы «Бяспечны Новы год», якія ўключаюць інтэрактыўныя гутаркі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, тэматычныя конкурсы і віктарыны, бяспройгрышныя латарэі, дэманстрацыю навучальных фільмаў і ролікаў, а таксама выступленні творчых калектываў.

З 14 па 18 снежня падобныя мерапрыемствы пройдуць у агульнаадукацыйных установах, а таксама дамах сямейнага тыпу і сем'ях, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Асаблівая ўвага пры працы з дзецьмі будзе нададзена правілам выкарыстання піратэхнікі, паводзінам на вадаёмах у зімовы перыяд і бяспецы падчас зімовых канікул.

З 21 па 24 снежня ў месцах продажу піратэхнікі ратавальнікі правядуць з пакупнікамі прафілактычныя гутаркі, раздадуць інструкцыі па бяспечным выкарыстанні піратэхнікі і тэматычную наглядна-выяўленчую прадукцыю. Наведаюць прадстаўнікі МНС і адкрытыя лядовыя каткі. Тут МНС арганізуюць конкурсы, віктарыны, бяспройгрышныя латарэі, фотазоны. Прадугледжаны і выезды ў дзіцячыя ўстановы аховы здароўя з конкурснай праграмай і ўручэннем прызоў і падарункаў.

Фінальнае мерапрыемства акцыі пройдзе 24 снежня. Па добрай традыцыі ратавальнікі прымуць удзел у шэсці Дзядоў Марозаў, а затым на цэнтральнай плошчы горада работнікі МНС разгорнуць працу навучальных пляцовак, дзе ў чарговы раз нагадаюць жыхарам Лепельшчыны правілы бяспекі, правядуць тэматычныя віктарыны, конкурсы, латарэі і г.д.

Запрашаем усіх прыняць удзел у акцыі і правесці святы не толькі цікава, але і бяспечна!