У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год» работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы са школьнікамі Лепельшчыны.
У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год» работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы са школьнікамі Лепельшчыны. Так, ратавальнікі ўжо пабывалі ў сярэдняй школе №1 і гімназіі горада Лепеля, а таксама ў Слабадской і Заслонаўскай сярэдніх школах Лепельскага раёна, каб чарговы раз нагадаць дзецям аб правілах бяспекі ў перыяд навагодніх святаў.
Ратавальнікі нагадалі дзецям аб небяспецы піратэхнічных вырабаў, пагаварылі аб асаблівасцях устаноўкі навагодняй елкі і выкарыстання электрагірлянд у перыяд навагодніх і калядных святаў. Не засталася поскум увагі і тэма бяспекі на лёдзе. Дзецям было строга ўказана на недапушчальнасць выхаду на тонкі лёд.
Акрамя гэтага, ратавальнікі арганізавалі і правялі тэматычныя конкурсы і віктарыны. Дзеці разгадвалі зімовыя загадкі, раскалдоўвалі зашыфраваныя навагоднія словы.
У завяршэнні мерапрыемства дзеці замацавалі атрыманыя веды праглядам відэафільма «Бяспека пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў», а таксама займальнага і карыснага мультфільма аб бяспецы «Чароўная кніга».