З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС, рухаючыся па маршруце перасоўнага аўтамагазіна, расказалі жыхарам вёсак асноўныя правілы пажарнай бяспекі.
Ратавальнікі правялі тлумачальную працу з сельскімі жыхарамі, навучыўшы іх, як папярэдзіць пажар у жыллі, зберагчы ад агню здароўе, жыццё і маёмасць.
Падчас правядзення прафілактычных гутарак работнікі МНС расказвалі жыхарам вёсак пра пажары, якія адбыліся на тэрыторыі раёна, тлумачылі іх прычыны, дэманстравалі аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які штогод апраўдвае сваё прызначэнне дзясяткамі выратаваных жыццяў.
Асаблівая ўвага падчас гутарак аб бяспецы была ўдзелена правілам эксплуатацыі печаў, бытавых катлоў, электрычных абагравальнікаў і ўсіх электрапрыбораў, якія выкарыстоўваюцца ў побыце.
Прадстаўнікі МНС таксама нагадалі, да чаго можа прывесці дуэт «цыгарэта+алкаголь», патлумачылі, як папярэдзіць пры курэнні пажаранебяспечныя сітуацыі.
Разам з прадуктамі харчавання людзі забіралі з сабой карысныя веды бяспекі. На памяць ім былі ўручаны тэматычныя памяткі з важнымі рэкамендацыямі па бяспецы жыццядзейнасці.