12 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. ХIХ Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" стаў адным з самых яркіх супольных праектаў Беларусі, Расіі і Украіны. Пра гэта заявіў сёння журналістам спікер Дзярждумы Расіі Барыс Грызлоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Каб прыняць удзел у фестывалі, у Віцебск штогод з'язджаюцца тысячы чалавек, нагадаў Барыс Грызлоў. "Лічу вельмі важнай такую магчымасць для прадстаўнікоў брацкіх народаў сустракацца, разам адпачываць, мець зносіны", - падкрэсліў ён. Барыс Грызлоў адзначыў, што ў межах Саюзнай дзяржавы існуюць і іншыя культурныя праекты. "Жадаю ім у будучыні атрымаць такі ж размах і поспех, якім цяпер карыстаецца "Славянскі базар у Віцебску", - сказаў спікер Дзярждумы.-0-

БЕЛТА