22 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" да свайго юбілею зробіць цудоўны падарунак прыхільнікам: квіткі на фестывальныя мерапрыемствы можна будзе купіць праз Інтэрнэт. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў цэнтры культуры "Віцебск".
Разам з традыцыйным спосабам - продажам праз касы, квіткі будуць рэалізоўвацца з дапамогай кампаніі Ticketpro, якая з 1992 года працуе на рынку распаўсюджвання білетаў на розныя мерапрыемствы ў 17 краінах свету, уключаючы Беларусь. Уся інфармацыя аб праектах юбілейнага XX фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", замове, браніраванні, спосабах дастаўкі і аплаты будзе знаходзіцца на сайце кампаніі.
Выкарыстанне Інтэрнэту для распаўсюджвання білетаў, у першую чаргу, дазволіць задаволіць попыт расійскіх і ўкраінскіх гледачоў, лічаць у цэнтры культуры. Без сумневу, высокатэхналагічны спосаб куплі білетаў прыйдзецца па душы і жыхарам Беларусі. Усё гэта дасць магчымасць павялічыць даходы ад рэалізацыі білетаў на фестывальныя мерапрыемствы.
Яшчэ адной перавагай інтэрнэт-продажаў у цэнтры лічаць магчымасць зрабіць аналіз месцаў і аб'ёмаў рэалізацыі. Гэта, у сваю чаргу, будзе спрыяць правядзенню больш дакладнай маркетынгавай палітыкі.
Сістэма інтэрнэт-продажу білетаў на канцэрты ў Віцебску пачне працаваць з красавіка. З яе дапамогай можна будзе набыць квіткі на канцэрт Надзеі Бабкінай, выступленне Маскоўскага цырка Нікуліна на Каляровым бульвары, якія пройдуць у маі ў Летнім амфітэатры ў Віцебску.
Як паведамлялася раней, даходы XIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" перавысілі выдаткі на Вr332,5 млн.-0-
БЕЛТА
Квіткі на XX фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" можна будзе набыць праз Інтэрнэт
22.3.20110 праглядаў