Першы кулінарны фестываль "Мара гурмана" пройдзе 12 кастрычніка ў Гарадку на востраве возера Лугавое, паведамілі БЕЛТА ў райвыканкаме.

Падчас свята адбудзецца кулінарная бітва па прыгатаванні страў з індычкі на адкрытым агні, а таксама яечні. На галоўнай пляцоўцы арганізуюць чэмпіянат па лоўлі курыцы, забег са скавародкамі, парад дзяцей у яркіх касцюмах. Удзельнікі конкурсаў, народных забаў і квэстаў змогуць зарабіць фестывальную валюту "індзючок" і абмяняць яе на фірмовыя сувеніры і бонусы. Для маленькіх гасцей будзе працаваць пляцоўка з анімацыйнай праграмай. Будуць арганізаваны выставы і кірмашы, прысвечаныя здароваму ладу жыцця.

Арганізатары фестывалю - Гарадоцкі райвыканкам і ААТ "Птушкафабрыка Гарадок".

Навіны Беларусі (БЕЛТА)