21 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. II Інвестыцыйны бізнес-форум "Інавацыйны бізнес - інвестыцыі будучыні" шматбакова раскрыў патэнцыял Віцебскай вобласці. Такое меркаванне выказаў сёння на форуме карэспандэнту БЕЛТА гандлёвы саветнік пасольства Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Беларусі Фан Хыу Фыок.
"Раней мне ўжо даводзілася ўдзельнічаць у інвестыцыйным форуме ў Віцебску. У гэты раз прадстаўлены інвестпраекты ад прадпрыемстваў, арганізацый і ўніверсітэтаў вобласці, якія шырока і ў поўным аб'ёме дазваляюць пазнаёміцца з патэнцыялам рэгіёна ў розных сферах", - сказаў гандлёвы саветнік пасольства В'етнама. Паводле яго слоў, для прысутных на форуме інвестараў і бізнесменаў гэта выдатная магчымасць атрымаць поўнае ўяўленне аб праектах, якія можна рэалізаваць у Віцебскай вобласці. "Як прадстаўнік пасольства, я дам усю інфармацыю аб прапанаваных на форуме праектах прадстаўнікам нашых дзелавых колаў. Безумоўна, знаёмства з гэтымі праектамі выкліча цікавасць патэнцыйных інвестараў", - падкрэсліў суразмоўнік.
Фан Хыу Фыок таксама адзначыў, што гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і В'етнама актыўна развіваюцца, нягледзячы на тэрытарыяльную аддаленасць, розны менталітэт і кліматычныя ўмовы. "Толькі за 8 месяцаў гэтага года тавараабарот краін склаў $140 млн., фактычна дасягнуўшы ўзроўню 2010 года ў $145 млн.", - сказаў ён, нагадаўшы, што каля пяці гадоў таму гэты паказчык складаў усяго $20-30 млн.-0-
БЕЛТА
Бізнес-форум у Віцебску шматбакова раскрыў патэнцыял рэгіёна - прадстаўнік пасольства В'етнама
21.10.20110 праглядаў