3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты арганізуе 16-19 красавіка дзелавы візіт прадстаўнікоў беларускіх дзелавых колаў у сталіцу Фінляндыі Хельсінкі для наведвання Міжнароднай выстаўкі металаапрацоўкі і машынабудавання FinnTec-2012. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім аддзяленні БелГПП. Наведаўшы найбуйнейшую тэхнічную выставу Скандынавіі, беларускія бізнесмены змогуць азнаёміцца з прымяненнем сучасных тэхналогій у металаапрацоўцы і машынабудаванні. Таксама праграмай візіту прадугледжана правядзенне дзелавых сустрэч для абмеркавання пытанняў паставак беларускай прадукцыі на еўрапейскі рынак, рэалізацыі сумесніх праектаў і прыцягнення інвестыцый. Міжнародная выстаўка металаапрацоўкі і машынабудавання FinnTec пройдзе ў Выставочным цэнтры Хельсінкі з 17 па 19 красавіка. На найбуйнейшым спецыялізаваным форуме будзе прадстаўлена практычна ўсё, што датычыцца металаапрацоўкі: машыны, станкі, інструменты і прыборы, абсталяванне для зваркі, робаты і многае іншае.-0-

БЕЛТА