27 студзеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Пастановай Савета Міністраў №86 ад 26 студзеня гэтага года зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах снежня 2011 года ў разліку на адзін месяц. Перыяд дзеяння гэтых сацыяльных нарматываў - з 1 лютага па 30 красавіка 2012 года. Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з лютага складзе Br706 тыс. 880. Новы БПМ павысіўся на 23% да нарматыву, які дзейнічае з 1 лістапада 2011 года па 31 студзеня 2012 года (Br574 тыс. 790). /Будзе дапоўнена/.-0-

БЕЛТА