1 лістапада, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Пастановай Савета Міністраў №1450 ад 28 кастрычніка бягучага года зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах верасня бягучага года ў разліку на адзін месяц. Перыяд дзеяння гэтых сацыяльных нарматываў - з 1 лістапада 2011 года па 31 студзеня 2012 года. Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з лістапада складае Br574 тыс. 790. Новы БПМ павысіўся на 29,9% да нарматыву, які дзейнічаў з 1 жніўня па 31 кастрычніка (Br442 тыс. 360). Для працаздольнага насельніцтва БПМ устаноўлены ў памеры Br621 тыс. 830, для пенсіянераў - Br463 тыс. 570, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br451 тыс. 400, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br564 тыс. 540, для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br619 тыс. 600, для дзяцей-студэнтаў - Br541 тыс. 730. Паколькі новы БПМ павысіўся на 29,9%, адпаведна з лістапада на 29,9% узрастаюць памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Павялічаны памеры сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў. Структура бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах верасня 2011 года па артыкулах расходаў наступная: прадукты харчавання - 58,4%, плата за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі - 9%, прадметы гардэроба - 17,1%, тавары бытавога і гаспадарчага прызначэння - 4,5%, прадметы першай неабходнасці, санітарыі і лекі - 2,3%, бытавыя і транспартныя паслугі - 4,6%, унёскі і плацяжы - 4,1%. Бюджэт пражытачнага мінімуму штоквартальна зацвярджаецца ўрадам у цэнах апошняга месяца кожнага квартала. У адпаведнасці з законам "Аб пражытачным мінімуме ў Рэспубліцы Беларусь" БПМ прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый. БПМ уяўляе сабой кошт мінімальнага набору матэрыяльных даброт і паслуг, неабходных для забеспячэння жыццядзейнасці чалавека і захавання яго здароўя, а таксама абавязковыя плацяжы і ўнёскі.