30 студзеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Пастановай Савета Міністраў ад 29 студзеня бягучага года №65 зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах снежня 2012 года ў разліку на адзін месяц. Перыяд дзеяння гэтых сацыяльных нарматываў - з 1 лютага па 30 красавіка 2013 года.
Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з лютага складзе Br924 тыс. 150. Новы БПМ павысіўся на 5% да нарматыву, які дзейнічае з 1 лістапада 2012 года па 31 студзеня 2013 года (Br880 тыс. 30).
Для працаздольнага насельніцтва БПМ з лютага ўстаноўлены ў памеры Br1 млн. 14 тыс. 180, для пенсіянераў - Br763 тыс. 800, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br795 тыс. 760, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br973 тыс. 410, для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br1 млн. 41 тыс. 240, для дзяцей-студэнтаў - Br937 тыс. 770.
Паколькі новы БПМ павысіўся на 5%, адпаведна з лютага павялічваюцца памеры працоўных мінімальных і сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў. На такую ж велічыню вырастуць памеры некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Гэта аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці (10 БПМ), пры нараджэнні другога і наступных дзяцей (14 БПМ); аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзярж арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці (100% БПМ); штомесячная дапамога на дзяцей старэйшыя за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, якія вызначаюцца заканадаўствам: на дзіця-інваліда (70% БПМ), на іншых дзяцей у сям'і (50% БПМ); штомесячная дапамога па доглядзе за дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў (100% БПМ); штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаванага ВІЧ (70% БПМ); а таксама мінімальны памер дапамогі па цяжарнасці і родах (50% БПМ за кожны месяц адпуску па цяжарнасці і родах).