9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бюлетэні для галасавання будуць дастаўлены на выбарчыя ўчасткі 13 снежня. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік. "Па законе бюлетэні павінны быць дастаўлены на выбарчы ўчастак у дзень, папярэдні датэрміновым галасаванню, гэта значыць 13 снежня", - растлумачыў прадстаўнік ЦВК. Ён дадаў, што ў цяперашні час працягваецца выраб бюлетэняў. Па рашэнні Цэнтрвыбаркама, для цяперашніх прэзідэнцкіх выбараў іх будзе выдадзена 7,447 млн. штук. Колькасць бюлетэняў перавышае колькасць выбаршчыкаў (іх налічваецца крыху больш за 7,094 млн. чалавек), але не больш чым на 5%, як таго патрабуе заканадаўства. Паколькі колькасць бюлетэняў значная, іх вырабляюць невялікімі партыямі і дастаўляюць у абласныя выбарчыя камісіі. Затым яны будуць накіраваны ў раённыя выбарчыя камісіі, а адтуль - на ўчасткі для галасавання. Датэрміновае галасаванне па ўсёй краіне пачнецца 14 снежня, выбары Прэзідэнта Беларусі адбудуцца 19 снежня 2010 года.-0-

БЕЛТА