Як вядома, цуды ў Новы год чакаюць не толькі дзеці. Людзі мудрай пары таксама вераць у дабро і светлае, і іх вера з узростам толькі ўзмацняецца.

 

Як вядома, цуды ў Новы год чакаюць не толькі дзеці. Людзі мудрай пары таксама вераць у дабро і светлае, і іх вера з узростам толькі ўзмацняецца.

У рамках рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы» аддзяленне кругласутачнага прабывання «Святліца» ТЦСАН Лепельскага раёна наведалі член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Алег Жынгэль, намеснік начальніка Рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці Алена Жураўская, начальнік цэнтра банкаўскіх паслуг №219 у г. Лепелі Рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Дзмітрый Драбышэўскі, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама -- начальнік аддзела па занятасці насельніцтва Наталля Азаронак, дырэктар ТЦСАН Лепельскага раёна Наталля Іванова і іншыя госці.
На парозе іх ветліва сустрэла загадчыца аддзялення Алена Чувіліна, якая расказала пра пастаяльцаў, паслугі, якія ім тут аказваюць, а таксама правяла невялікую экскурсію па будынку.
Алег Валянцінавіч цёпла павіншаваў з надыходзячымі Новым годам і Калядамі пражываючых у аддзяленні, а гэта на сённяшні дзень 42 чалавекі, і ўручыў ім падарункі, якія прадаставілі ГА «Беларускі саюз жанчын» і прафсаюз Белаграпрамбанка. Стварыць свята для пажылых людзей дапамагла вакальная група “Мятліца” аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Лепельскага раёна.
Напярэдадні святаў шмат добрых слоў было сказана людзям, якія пражываюць тут. Ім жадалі моцнага здароўя, аптымізму, доўгіх гадоў жыцця. Таксама Алег Валянцінавіч адзначыў чуласць і прафесіяналізм работнікаў аддзялення, на чале якога стаіць душэўная і пазітыўная Алена Чувіліна. Менавіта дзякуючы намаганням дружнага калектыву ў «Святліцы» заўсёды ўтульна і цёпла.
Супрацоўнікі робяць усё магчымае, каб людзі, якія пражываюць тут, мелі годны догляд, правільна харчаваліся, арганізуюць ім культурны адпачынак, а пры неабходнасці медыцынскі агляд.
Калі чалавек дасягае пэўнага ўзросту, ён можа адчуваць пачуццё адзіноты. У гэты момант важна нагадаць яму пра тое, што ён патрэбен людзям. У «Святліцы» пажылыя людзі не адчуваюць сябе непатрэбнымі, не сумуюць, жывуць, як дома.