Падзякі і ўвага былі адрасаваны наведвальнікам аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту «Святліца».
Пацешыць бабуль і дзядуль, павіншаваць іх з Новым годам і Калядамі прыехалі Наталля Іванова, дырэктар ДУ «СЦСАП Лепельскага раёна», Васіль Пшенко, старшыня Лепельскай раённай арганізацыі ветэранаў, і Людміла Місюра, старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў ААТ «Беларусбанк».
Але асноўны падарунак паднеслі валанцёры атрада «Добрае сэрца» Лепельскага каледжа (яны ж - актывісты БРСМ). Хлопцы падрыхтавалі выдатны канцэрт, духмяныя пірагі і памятныя сувеніры.
І, вядома ж, былі танцы пад вечную мелодыю «Сэрца, табе не хочацца спакою». А яшчэ «абдымкі» ад Дзеда Мароза на здароўе і шчасце ў наступаючым годзе.