Добраўпарадкаванне - 2025. Бароўскі сельсавет

7.4.20250 праглядаў

У ходзе мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні вёскі Бароўка сумеснымі намаганнямі прадстаўнікоў сацыяльнай сферы і работнікаў сельвыканкама праведзена ўборка тэрыторыі.

Кожны ўнёс свой уклад у стварэнне чысціні і ўтульнасці: пабялілі дрэвы, прыбралі смецце і сухую расліннасць...

Гэта выдатная традыцыя, якая аб'ядноўвае людзей для сумеснай працы на карысць нашай любай Бароўкі - адзначае старшыня Бароўскага сельвыканкама Валерый Віктаравіч Кляшторны.

А ў Год добраўпарадкавання мы павінны быць больш актыўнымі, каб зрабіць яе яшчэ лепш. Работы па навядзенні парадку будуць працягнуты...