У Лепельскім раёне нацэлены на правядзенне на высокім узроўні мерапрыемстваў да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне!
Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны, прывядзенне ў належны стан памятных месцаў, брацкіх магіл - у раёне ўжо ідзе падрыхтоўка да святочных і памятных мерапрыемстваў...
Праведзены работы па санітарнай абрэзцы дрэў і кустоў, выдаленні аварыйных дрэў каля помніка Загінулым землякам у вёсцы Пышна.
- Добраўпарадкаванне тэрыторыі помніка - гэта даніна памяці перад пакаленнем, якое прайшло вайну, перад іх мужнасцю і стойкасцю, - адзначае выконваючая абавязкі старшыні Стайскага сельвыканкама Аксана Анатолеўна Церашкова і дзякуе актыў сельсавета за выкананне работ...
Добраўпарадкаванне-2025. Добраўпарадкаванне тэрыторыі помніка Загінулым землякам у вёсцы Пышна
23.1.20250 праглядаў