Старт Году добраўпарадкавання, абвешчанаму Кіраўніком дзяржавы, далі мясцовыя жыхары і дачнікі на чале са старэйшынай в. Акано Віктарам Генадзевічам Лобкісам па навядзенні парадку на грамадзянскіх могілках.

У ходзе работ былі выдалены аварыйна-небяспечныя дрэвы, якія пагражалі бяспецы месцаў пахавання і маглі пашкодзіць агароджы і помнікі.

Адзначу, што жыхары сельсавета ўжо не першы год паказваюць сваім прыкладам і сумеснымі намаганнямі, як трэба ставіцца да сваёй зямлі, шанаваць памяць продкаў - кажа выконваючая абавязкі старшыні сельвыканкама Аксана Анатольеўна Церашкава, - Дзякую жыхарам за праяўленую ініцыятыву.

А мы спадзяемся, што падобныя ініцыятывы будуць працягвацца і ў будучыні, бо клопат аб сваёй спадчыне - гэта залог павагі і адзінства ў нашым грамадстве.

Агульныя справы аб'ядноўваюць!