На палях усё менш тэхнікі, але гэта не значыць, што клопатаў у аграрыяў паменшала. Цяпер усе сілы кінуты на ўздыманне зябi

У тым, што зябiтная апрацоўка глебы — адна з найважнейшых сёння работ, не сумняваецца ніводзін зямляроб, няхай гэта будзе кіраўнік сельгаспрадпрыемства, аграном ці механізатар.

Пагутарылі з аграрыямі ААТ "Чарэйшчына" і даведаліся, наколькі важны гэты агратэхнічны прыём.

Уздыманне зябi — гэта восеньская апрацоўка глебы пад вясновы сеў. Прымяненне зябiтнага ворыва дае магчымасць правядзення звышранняга севу і заканчэння масавага вясновага севу ў найбольш сціслыя тэрміны. Правільнае і своечасовае яе правядзенне спрыяе павелічэнню ўраджаю. Таму што ўздым зябi гуляе вырашальную ролю ў барацьбе з хваробамі і шкоднікамі ў глебе, спрыяе змяншэнню засмечанасці палёў, захаванню вільгаці ў глебе, атрыманню максімальнай аддачы ад унясення ў яе угнаенняў, — кажа дырэктар прадпрыемства Сяргей Плагоўка.

Як правіла, зябiтную апрацоўку праводзяць пасля ўборкі папярэдніх культур. Глеба, якая падвергнулася зябiтнаму ворыва, пад уздзеяннем нізкіх тэмператур прамярзае, гэта значыць «зябне». Адсюль і назва — зябь.