Блакаднікі Ленінграда сабралі экспанаты для музея адной са школ Віцебска, які адкрыецца 6 мая, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама.
Блакаднікі Ленінграда сабралі экспанаты для музея адной са школ Віцебска, які адкрыецца 6 мая, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама.
"Ідэя стварэння такога музея належыць самім блакаднікам. Сёння ў Віцебску іх пражывае 49 чалавек. Яны сабралі экспанаты для будучага музейнага пакоя, памяшканне пад якое было выдзелена ў нашай школе. Вялікую дапамогу ў стварэнні аказала дырэктар абласнога музея Героя Савецкага Саюза М. Шмырова. Настаўнік гісторыі падрыхтаваў некалькі экскурсаводаў з ліку вучняў. Яны правядуць для гасцей экскурсію ў дзень адкрыцця і ў далейшым таксама будуць прымаць наведвальнікаў па заяўках", - распавяла педагог-арганізатар СШ №28 Наталля Кавалеўская.
Аснову экспазіцыі музейнага пакоя складаюць арыгіналы і копіі дакументаў: лісты і аўтабіяграфіі, пасведчанні аб гераічным удзеле ў абароне блакаднага Ленінграда, газетныя выразкі, фатаграфіі. Некаторыя з блакаднікаў перадалі ў фонд музея медалі, асабістыя рэчы. Усяго ў экспазіцыі налічваецца каля 120 экспанатаў.
Чакаецца, што на ўрачыстым адкрыцці сярод ганаровых гасцей будуць прысутнічаць жыхары і ўдзельнікі абароны Ленінграда, якія адмыслова прыедуць у Віцебск з іншых гарадоў.