13:55:56 13/7 РКО,РО,РГВ / 4 13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" разглядае магчымасць дастаўкі венесуэльскай нафты ў Беларусь праз парты Літвы і Латвіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў БНК. У цяперашні час адпрацоўваецца новая лагістычная схема дастаўкі венесуэльскай нафты праз Эстонію. Так, танкер з нафтай для Беларусі ёмістасцю каля 80 тыс.т, як мяркуецца, 23 ліпеня прыбудзе ў эстонскі порт Мууга і будзе адпраўлены чыгуначным транспартам для перапрацоўкі на ААТ "Нафтан". Ці будзе яшчэ дастаўляцца ў Беларусь венесуэльская нафта праз Эстонію, у БНК не змаглі адказаць. Таксама ў дарозе знаходзяцца яшчэ два танкеры ёмістасцю каля 80 тыс.т кожны. Нафта будзе дастаўлена па ўжо адпрацаванай схеме праз порт Адэсы і далей па чыгунцы на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Адзін з гэтых танкераў з 76 тыс.т нафты прыбудзе ў порт, як мяркуецца, 17 ліпеня. Гэта ўжо чацвёрты па ліку танкер, які ажыццяўляе дастаўку нафты з Венесуэлы для Беларусі праз тэрыторыю Украіны. У цяперашні час на перавалачнай базе Адэскага марскога гандлёвага порта працягваецца адгрузка з ёмістасцей нафтагазавага тэрмінала ў чыгуначныя цыстэрны каля 30 тыс.т венесуэльскай нафты, дастаўленай у Адэсу ў канцы чэрвеня папярэднім танкерам. Больш за 35 тыс.т нафты ўжо адпраўлена за гэтыя дні на Мазырскі НПЗ для далейшай перапрацоўкі. Першыя дзве партыі вуглевадароднай сыравіны з Венесуэлы (аб'ёмам каля 80 тыс.т на кожным з танкароў) былі дастаўлены ў марскі порт Адэсы ў канцы красавіка і дваццатых чыслах чэрвеня бягучага года. У БНК адзначылі, што танкеры з нафтай для Беларусі адпраўляюцца з Венесуэлы амаль штотыдзень. Пагадненне аб пастаўках венесуэльскай нафты ў Беларусь было падпісана ў сакавіку бягучага года. Згодна з дамоўленасцямі прэзідэнтаў дзвюх краін агульны аб'ём яе пастаўкі павінен скласці за 12 месяцаў каля 4 млн.т. Першая партыя вуглевадароднай сыравіны з Венесуэлы (80 тыс.т) была дастаўлена ў траўні на Мазырскі НПЗ. Да цяперашняга часу яе перапрацоўка завершана.-0-

БЕЛТА