Больш за 1 тыс. ёлачных базароў будуць працаваць у Беларусі з 20 па 31 снежня, паведаміла сёння журналістам намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ірына Наркевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усяго будзе працаваць 1 тыс. 79 ёлачных базароў, з якіх каля 200 - у Мінску", - адзначыла Ірына Наркевіч.

Паводле яе слоў, у продажы будуць прадстаўлены натуральныя елкі і сосны вышынёй да 3 м, а таксама навагоднія елкі ў кантэйнерах (бочках), навагоднія букеты з галінак хвойных дрэў.

Ірына Наркевіч падкрэсліла, што цэны на елкі і сосны задаволяць спажыўцоў з любым дастаткам. Так, у залежнасці ад рэгіёна паставак яны складуць: да 1 м - Br7-15, ад 1 м да 2 м - Br9-20, ад 2 м да 3 м - Br10-23, у кантэйнерах (бочках) - Br20-100.

Таксама, па словах намесніка міністра, у перыяд калядных і навагодніх святаў у цэлым па краіне запланавана правесці больш за 1 тыс. кірмашоў і звыш 17 тыс. мерапрыемстваў, накіраваных на стымуляванне попыту: выставак-продажаў, акцый па зніжэнні цаны тавару, рэкламных акцый з дэгустацыяй харчовых тавараў і г.д.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)