15 снежня, Мінск /Кацярына Нячаева - БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам Беларусі акрэдытаваў 1015 міжнародных назіральнікаў для працы падчас прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Паводле даных ЦВК, праводзіць маніторынг за ходам правядзення прэзідэнцкіх выбараў маюць намер 406 прадстаўнікоў БДІПЧ АБСЕ, 261 - СНД, 6 - Пастаяннага камітэта СНД. Для ўдзелу ў назіранні акрэдытаваны таксама парламентарыі іншых краін (82 прадстаўнікі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, 45 - Міжпарламенцкай асамблеі СНД, 10 - Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі і 48 назіральнікаў ад парламентаў замежных краін). Праводзіць маніторынг прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі збіраюцца 24 прадстаўнікі замежных Цэнтрвыбаркамаў, 50 назіральнікаў ад дыпламатычных і консульскіх устаноў замежных дзяржаў. Акрамя таго, сачыць за ходам галасавання маюць намер 83 незалежных назіральнікі. Як правіла, гэта вядомыя замежныя палітыкі, якія працуюць па-за місіямі і даюць асабістую, незалежную ацэнку выбарам.
Беларусь па шчыльнасці аднаго міжнароднага назіральніка на кожны выбарчы ўчастак займае першае месца ў СНД і свеце.-0-
БЕЛТА
Больш за 1 тыс. міжнародных назіральнікаў акрэдытаваны для працы на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі
15.12.20100 праглядаў