У Віцебскай вобласці да летняга сезону добраўпарадкавана 101 месца адпачынку ля вады, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
У Віцебскай вобласці да летняга сезону добраўпарадкавана 101 месца адпачынку ля вады, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Дадаткова на тэрыторыі Нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры" абсталяваны 64 турыстычныя стаянкі. На сённяшні дзень у месцах масавага адпачынку добраўпарадкаваны 95 стаянак аўтатранспарту, устаноўлены туалеты, кантэйнеры і урны.
У Віцебску для адпачынку традыцыйна вызначаны сем месцаў: на Заходняй Дзвіне ў парку Савецкай Арміі (Мазурына), парках 1000-годдзя і Фрунзе, плошчы Перамогі (спуск да ракі), на рацэ Віцьба ў раёне водазабору №1 і Юбілейнага моста па праспекце Люднікава, а таксама на штучным вадаёме ў Сакольніках у раёне кацельні "Паўднёвая".
Ахвотныя выехаць на адпачынак за межы абласнога цэнтра могуць спыніцца ля возера Сосна ў вёсцы Доўжа Віцебскага раёна. У суседнім Гарадоцкім раёне для гэтага вызначаны азёры Лугавое (паўднёва-усходні бок), Лосвіда (паўночны бок) і Езярышча (пляж з вуліцы Піянерскай). У Шумілінскім раёне гэта азёры Лескавічы, Разван (паблізу вёскі Непараты), Шумілінскае ў самім райцэнтры і Будавесць (аграгарадок Амбросавічы).
"Важна не забываць, што ў межах водаахоўных зон і прыбярэжных палос не дапускаецца мыццё транспартных і іншых тэхнічных сродкаў. Забаронена таксама стаянка транспарту бліжэй за 30 м па гарызанталі ад берагавой лініі", - нагадалі ў камітэце.