Віцебскі абласны выканаўчы камітэт сумесна са Смаленскай абласной арганізацыяй «Расійскі Саюз Моладзі» ў рамках развіцця супрацоўніцтва прыгранічных рэгіёнаў Беларусі і Расіі, а таксама пашырэння ўзаемадзеяння ў сферы масавых камунікацый і моладзевай палітыкі праводзіць 22 снежня 2021 г. у Віцебску беларуска-расійскі форум «Новыя медыя ў эпоху цыфравізацыі».

Мэта – унядрэнне ў практыку сучасных методык па стварэнні і прасоўванні медыякантэнту.
Медыяфорум пройдзе на базе ВДУ ім.П.М.Машэрава і збярэ больш за 100 удзельнікаў. У мерапрыемстве возьмуць удзел кіраўніцтва Віцебскай вобласці, аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гаррайвыканкамаў, рэдакцый СМІ Віцебскай і Смаленскай абласцей, выкладчыкі і студэнты факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый ВДУ імя П.М.Машэрава.
Разам з вядучымі беларускімі і расійскімі медыяэкспертамі яны абмяркуюць сучасныя тэндэнцыі развіцця вэб-журналістыкі, інструментарый па пісьменным прасоўванні кантэнту ў сетцы Інтэрнэт, метады эфектыўнага прыцягнення аўдыторыі ў сацыяльныя медыя, лічбавы маркетынг СМІ.
Для ўдзельнікаў медыяфоруму будуць арганізаваны выстава фотатэхнікі, праца тэматычных фотазон і лакацыі па хуткаснай зборцы спілс-карт у рамках рэспубліканскага праекта "Ведаю Беларусь". Таксама ўдзельнікі медыяфоруму далучацца да навагодняй дабрачыннай акцыі ”Нашы дзеці“: прывезеныя падарункі будуць адрасаваны дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, якія пражываюць на тэрыторыі Віцебскай вобласці.Крыніца: vitebsk-region.gov.by