15 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 100 сем'яў віцябчан адсвяткуюць сёння наваселле, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле ідэалагічнай работы Віцебскага гарвыканкама. Сёння ў мікрараёне "Білева-3" абласнога цэнтра адбудзецца цырымонія ўручэння ключоў ад кватэр, размешчаных у 10-павярховым жылым доме па вуліцы Багатырова, 32. Яго ўзвядзенне пачалося ў красавіку 2011 года. Падрадчыкам выступіла РУП "Віцебскі ДСК". Цяпер дом агульнай плошчай 6,4 тыс. кв.м гатовы да засялення, у ім створана таварыства ўласнікаў. У новабудоўлі 120 кватэр: 50 аднапакаёвых, 60 двухпакаёвых і 10 трохпакаёвых. "Важна, што 35 з іх прадастаўлены жыхарам расселеных дамоў па вуліцах Чапаева, 11 і Міра, 3,5, жыллёвыя ўмовы якіх былі вельмі неспрыяльнымі. Яшчэ адна кватэра пабудавана па льготным крэдыце, прадастаўленым шматдзетнай сям'і", - падкрэслілі ў гарвыканкаме, выказаўшы ўпэўненасць, што наваселле стане для гэтых сем'яў выдатным падарункам пад Новы год. Акрамя таго, 12 кватэр у новабудоўлі з'яўляюцца сацыяльнымі, аднак засялены яны будуць крыху пазней, дадалі спецыялісты. Удзельнікамі ўрачыстай цырымоніі ўручэння ключоў стануць навасёлы дома, прадстаўнікі КУП "Капітальнае будаўніцтва горада Віцебска", таварыства ўласнікаў дома, а таксама арганізацый, якія прымалі ўдзел у будаўніцтве дома.-0-

БЕЛТА