28 мая, Полацк /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Больш за 100 тыс. чалавек толькі за два дні прынялі ўдзел у гуляннях з нагоды 1150-годдзя Полацка, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік ГАУС Полацка Аляксей Шаховіч.
У святочныя дні ў горадзе пабывалі звыш 10 тыс. гасцей. Як адзначыў начальнік ГАУС, абстаноўка ў гэтыя дні была спакойнай. Сур'ёзных правапарушэнняў зафіксавана не было.
Урачыстасці ў Полацку з нагоды 1150-годдзя працягваюцца. У сераду 30 мая горад-юбіляр дасць напуцце сваім маладым жыхарам - выпускнікам сярэдніх школ. У іх гонар пройдзе гарадское свята апошняга званка "Выпускнік-2012". У Міжнародны дзень абароны дзяцей 1 чэрвеня адбудзецца адкрыты гарадскі вакальны дзіцячы конкурс "На крылах мары". Праваслаўная творчасць "Полацк збірае землякоў" будзе прадстаўлена 2 чэрвеня. Звон і духоўныя спевы будуць раздавацца над старажытным горадам.
Фестываль сярэднявечнай культуры "Рубон" прыйшоўся даспадобы палачанам, і яны вырашылі сумясціць яго з юбілейнымі гуляннямі і правесці з 1 па 3 чэрвеня. Клубы гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Чэхіі адправяць сваіх рыцараў у Полацк, каб прадэманстраваць сілу ў турнірах і мужнасць пры ўзяцці замка - захапляльнага дынамічнага відовішча.
Фіналам урачыстасцей стане дзень памяці прападобнай Ефрасінні Полацкай - 5 чэрвеня. У храмах Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра пройдуць боскія літургіі, а таксама хрэсны ход з Сафійскага сабора ў манастыр.-0-
БЕЛТА
Больш за 100 тыс. чалавек узялі ўдзел у гуляннях з нагоды 1150-годдзя Полацка
28.5.20120 праглядаў