18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 120 помнікаў Вялікай Айчыннай вайны плануецца добраўпарадкаваць падчас праекта "Ніць пакаленняў".
18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 120 помнікаў Вялікай Айчыннай вайны плануецца добраўпарадкаваць падчас праекта "Ніць пакаленняў". Пра гэта заявіў дэпутат Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Аляксандр Бурда ў праграме "Панарама" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.
Па словах Аляксандра Бурды, у 2021 годзе Маладзёжная палата плануе рэалізаваць некалькі патрыятычных праектаў. Адзін з іх, "Ніць пакаленняў", прадугледжвае добраўпарадкаванне і азеляненне месцаў масавых воінскіх пахаванняў. "У планах - прывесці ў парадак больш за 120 помнікаў Саюзнай дзяржавы і замацаваць за імі шэфства. Таксама важны праект "Лічбавая зорка", які прысвечаны алічбоўцы помнікаў. За няпоўныя 10 месяцаў мы алічбавалі больш за 1 тыс. такіх помнікаў. Безумоўна, гэтая праца спрыяе развіццю грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі і ў цэлым патрыятычных пачуццяў, любові да Радзімы", - распавёў ён.
"Для мяне патрыятызм грунтуецца не на некалькіх галоўных пастулатах: гэта любоў да сваёй сям'і, любоў да сваёй краіны, любоў да малой радзімы і да сваёй прафесіі", - падкрэсліў Аляксандр Бурда.
Па ацэнцы маладога чалавека, на прасторы Саюзнай дзяржавы ўдаецца падтрымліваць памяць аб подзвігах герояў Вялікай Айчыннай вайны.