Больш за 13 тыс. т бярозавага соку плануецца нарыхтаваць і перапрацаваць у Беларусі ў 2017 годзе, паведамілі БЕЛТА ў канцэрне "Белхарчпрам".

Больш за 13 тыс. т бярозавага соку плануецца нарыхтаваць і перапрацаваць у Беларусі ў 2017 годзе, паведамілі БЕЛТА ў канцэрне "Белхарчпрам".

На дадзены момант ужо сабрана каля 10 тыс. т бярозавага соку. Працягласць і паспяховасць нарыхтоўчага сезона напрамую залежыць ад умоў надвор'я, і рэзкае пацяпленне можа значна скарэктаваць планы нарыхтоўшчыкаў. У Брэсцкай вобласці, дзе пацяпленне наступіла раней, чым у іншых рэгіёнах, ужо завяршаюць збор соку, а ў Віцебскай вобласці да яго нарыхтоўкі прыступілі толькі на мінулым тыдні.

Нарыхтоўкай бярозавага соку для прамысловай перапрацоўкі ў Беларусі займаюцца больш за 20 арганізацый розных форм уласнасці і ведамаснай падпарадкаванасці. Сёння беларускія прадпрыемствы могуць вырабляць каля 40 найменняў сокаў на аснове бярозавага. Акрамя непасрэдна бярозавага з цукрам выпускаюцца напоі з дадаткам сокаў розных культурных і дзікарослых ягад, з напарамі лекавых траў - душыцы, кветак ліпы, рамонка, мелісы і іншых. Шэраг прадпрыемстваў выпускае бярозавы сок з дадаткам сокаў розных экзатычных фруктаў.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)