Больш за 130 гектараў новых лясоў плануецца высадзіць вясной на землях дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Лепельскі лясгас".
Больш за 130 гектараў новых лясоў плануецца высадзіць вясной на землях дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Лепельскі лясгас". Да высадкі рыхтуюцца саджанцы ясеня, сасны, елкі, ліпы. Высаджвацца будуць змешаным спосабам. Даказана, што змешаны лес — натуральная перашкода для распаўсюджвання захворванняў дрэў і шкоднікаў. Больш за ўсё, 24 гектары плануецца высадзіць у Слабадскім лясніцтве, 22 га — у Валасавіцкім, 21 га — у Стайскім. Леснікі запрашаюць усіх ахвотных, асабліва падлеткаў, школьнікаў, паўдзельнічаць у грамадска карыснай справе.