На беразе возера Лосвіда Віцебскай вобласці прайшла акцыя, якая аб'яднала розныя пакаленні, каб ушанаваць памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны. Супрацоўнікі ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, студэнты ВДУ імя П. Машэрава і навучэнцы Даўжанскай сярэдняй школы сабраліся ля воінскіх пахаванняў № 4431, каб ускласці кветкі і аддаць даніну павагі загінулым воінам.
– Мы ганарымся тымі подзвігамі, якія здзейснілі нашы продкі. Шанаваць іх памяць – гэта святы абавязак кожнага з нас. Загінула велізарная колькасць нашых салдат, і мы штогод працягваем пошукі зніклых без вестак, – падкрэсліў начальнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, генерал-маёр юстыцыі Аляксандр Гуцко.
Акцыя «Сад памяці», прысвечаная 80-годдзю Перамогі – гэта міжнародная ініцыятыва, якая стартавала ў 2020 годзе, і ставіць сваёй мэтай высадку 27 мільёнаў дрэў у памяць аб кожным загінулым грамадзяніне Савецкага Саюза ў гады вайны. Больш падрабязна пра гэта расказаў намеснік кіраўніка прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі, Першы сакратар Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Быстроў:
– Да нашай акцыі далучылася 78 краін. Ужо высаджана 130 мільёнаў дрэў. Да гэтага часу не можам устанавіць імёны ўсіх загінулых воінаў, таму павінны памятаць аб іх гераізме.