2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 134 тыс. чалавек прынялі ўдзел у святкаванні 1 мая па ўсёй Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.
Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Святу працы, прайшлі ў Мінску і гарадах рэспублікі. Грамадскі парадак быў цалкам забяспечаны, сур'ёзных правапарушэнняў не адбылося.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)