10 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 140 населеных пунктаў Віцебскай вобласці пацярпелі з-за моцнага ветру, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.
Напярэдадні днём з 14.00 да 16.00 праз тэрыторыю Віцебскага, Лёзненскага, Міёрскага, Пастаўскага, Ушацкага, Талачынскага, Верхнядзвінскага, Бешанковіцкага і Сенненскага раёнаў прайшоў моцны вецер з парывамі да 15 метраў у секунду. У большасці з іх стыхіяй на праезную частку і прыватныя падворкі былі павалены дрэвы, уборка якіх ажыццяўлялася работнікамі МНС. Так, у Віцебскім раёне пашкоджаны дахі адной жывёлагадоўчай фермы і сямі жылых дамоў, у Лёзненскім - трох жылых дамоў, трох жывёлагадоўчых ферм, трох складоў і дзіцячага сада. Пацярпелых няма.
Паводле даных Віцебскэнерго, усяго ў Віцебскай вобласці было адключана 19 ліній электраперадач, 43 трансфарматарныя падстанцыі, 143 населеныя пункты, 12 ферм. На 6.00 заставаліся не адноўленымі электразабеспячэнне 8 ліній электраперадач, 31 трансфарматарная падстанцыя, 20 населеных пунктаў, 1 ферма. Для падключэння электразабеспячэння задзейнічаны 15 аварыйных брыгад Віцебскэнерго (15 адзінак тэхнікі, 50 чалавек).-0-
БЕЛТА
Больш за 140 населеных пунктаў Віцебскай вобласці пацярпелі з-за моцнага ветру
10.7.20120 праглядаў