5 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 15 гандлёвых аб'ектаў плануецца адкрыць да канца года ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама.
Найбольш буйны з іх - гандлёвы цэнтр ААТ "Капеечка" у Оршы. Рэалізацыя гэтых праектаў ажыццяўляецца ў рамках падпраграмы "Вітторг" Рэгіянальнай праграмы інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця Віцебскай вобласці на 2011-2015 гады.
Усяго з 2011 года па стане на 1 кастрычніка гэтага года па гэтай падпраграме ў вобласці выканана 43 мерапрыемствы з 73 запланаваных з пачаткам рэалізацыі ў 2011-2012 гадах, рэалізуюцца 23 мерапрыемствы. За гэты перыяд асвоена Br388,5 млрд., створана каля 3,1 тыс. працоўных месцаў. Уведзена 29,3 тыс. кв. м гандлёвых плошчаў, што павялічыла забяспечанасць насельніцтва гандлёвымі плошчамі на 24 кв. м на 1 тыс. чалавек. Да 2012 года пры выкананні мерапрыемстваў дакумента трэба будзе асвоіць яшчэ звыш Br15 млрд., запланавана стварыць 120 працоўных месцаў.
У цэлым з пачатку рэалізацыі праграмнага дакумента ў Віцебску адкрыты буйныя гандлёвыя аб'екты: бізнес-цэнтр "Марка-сіці" СТАА "Марка", гіпермаркет "Карона" ТАА "Тытунь-інвест", гандлёва-сэрвісны цэнтр СЗАТ "Фірма "Амега" у мікрараёне Білева-1 і універсам па вуліцы В.Інтэрнацыяналістаў, гандлёва-адміністрацыйны комплекс ААТ "Віцебскія прадукты", гандлёвы цэнтр "Ганна" і рэстаран "У Ганны" ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка". У сістэме спажыўкааперацыі ўведзена ў эксплуатацыю 25 магазінаў у Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Гарадоцкім, Лёзненскім, Аршанскім, Талачынскім і Шумілінскім раёнах.
Акрамя таго, раней за ўстаноўленыя тэрміны скончана рэалізацыя праектаў па будаўніцтве магазінаў у Чашніках ППУП "Чашніцкая міжрайбаза" і Шуміліна Шумілінскім райпо, пачалася мадэрнізацыя ААТ "Універсалторг" магазіна №4 "Працтовары" у Новалукомлі і рэканструкцыя будынка пад магазін у Бешанковічах.
Падпраграма "Вітторг" накіравана на стварэнне ўмоў для найбольш поўнага задавальнення попыту насельніцтва асартыментам тавараў і паслуг, павышэнне культуры абслугоўвання на аснове ўкаранення эфектыўнай сістэмы тавараабарачэння, пашырэння інфраструктуры гандлёвай сеткі, тэхпераўзбраення галіны. Каардынатарам яе выканання з'яўляецца ўпраўленне гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама.-0-
БЕЛТА
Больш за 15 гандлёвых аб'ектаў плануецца адкрыць да канца года ў Віцебскай вобласці
5.11.20120 праглядаў