Больш за 2 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал Мінздава.

Больш за 2 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал Мінздава.

"Больш за 2 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1,57 млн чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі", - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак ведамства, прайшлі поўны курс вакцынацыі ў Брэсцкай вобласці больш за 193,1 тыс. чалавек, Віцебскай - больш за 166,1 тыс., Гомельскай - больш за 279,5 тыс., Гродзенскай - больш за 169,6 тыс., Мінскай - больш за 183,9 тыс., Магілёўскай - больш за 178,6 тыс., у Мінску - больш за 351,4 тыс.

Таксама больш за 48,4 тыс. супрацоўнікаў арганізацый і ведамстваў завяршылі курс вакцынацыі, дадалі ў Мінздаве.

Белта