2 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 20 сутыкненняў аўтамабіляў адбылося з-за складаных умоваў надвор'я ў Віцебску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Алеся Сярэгіна.
Цяперашні дзень пачаўся ў Віцебску яркім сонечным надвор'ем, аднак ужо да дзесяці гадзін раніцы горад агарнула снежная мяцеліца з моцнымі парывамі ветру. Заложнікамі непагодлівага надвор'я сталі як звычайныя аўтамабілісты, так і грамадскі транспарт, які з цяжкасцю, але ўпэўнена рухаецца па маршрутах. Пры гэтым складаныя ўмовы надвор'я літаральна за тры гадзіны справакавалі 23 сутыкнення аўтамабіляў. На шчасце, па стане на 13.00 ніхто ў зафіксаваных супрацоўнікамі ДАІ ДТЗ не пацярпеў.
З улікам сітуацыі, якая склалася, Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам выконваць дыстанцыю і хуткасны рэжым, а таксама не спяшацца ў бліжэйшы час мяняць зімовыя шыны. Па прагнозах сіноптыкаў, у пачатку красавіка ў вобласці прагназуецца няўстойлівае надвор'е.-0-
БЕЛТА
Больш за 20 сутыкненняў аўтамабіляў адбылося з-за мяцеліцы ў Віцебску
2.4.20120 праглядаў