Дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Глеб Лапіцкі падвёў вынікі сёлетняга форуму мастацтваў, агучыўшы некаторыя лічбы і факты.

На «Славянскі базар» было акрэдытавана 6647 чалавек.

Віцебск сустракаў гасцей з 44 краін свету.

На ўсіх сцэнічных пляцоўках пабывала больш за 200 тыс. гледачоў, з іх звыш 70 тыс. набылі квіткі.

На сённяшні дзень зафіксавана больш за 15 млн праглядаў фестывальных трансляцый. Толькі канцэрт адкрыцця праглядзелі каля 5 млн чалавек. Летась гэта былі прадстаўнікі 118 краін, сёлета чакаецца больш. Гэта значыць, практычна ўвесь свет сочыць за «Славянскім базарам».

Прадстаўнікі Беларусі паспяхова выступілі на конкурсах, заваяваўшы Гран-пры дзіцячага і першую прэмію дарослага.

«Славянскі базар» атрымаў статус фестывалю дабра. Блогеры пабывалі ў дзіцячай бальніцы, дзеці з нядобранадзейных сем'яў наведалі мюзікл «Мары». Папулярныя артысты павіншавалі маладых.

Крыніца