Больш за 250 дзяцей запрошаны на абласную прафсаюзную ёлку ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў.

Больш за 250 дзяцей запрошаны на абласную прафсаюзную ёлку ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў.

Свята пройдзе ў Палацы дзяцей і моладзі ( вул.Шчарбакова-Набярэжная, д.8) у панядзелак 26 снежня. На ёлку запрошаны дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды і дзеці з шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, выхаванцы дзіцячага дома. Гасцей чакаюць навагоднія сюрпрызы, забавы, гульні і падарункі. Вядучыя калектывы Палаца дзяцей і моладзі (ансамбль танца "Рамонкі" і тэатр "Мара") падрыхтавалі прадстаўленне "Калечка Снягуркі". Усе ўдзельнікі атрымаюць салодкія навагоднія падарункі.

Абласное прафсаюзнае свята з'яўляецца адной з галоўных падзей навагодняй дабрачыннай акцыі "Прафсаюзы - дзецям" у рэгіёне. Кіраўнікі прафсаюзных арганізацый наведваюць у гэтыя дні дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апекунскія і прыёмныя сем'і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, уручаюць падарункі, аказваюць матэрыяльную дапамогу. Да прыкладу, абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі на гэтыя мэты ўжо выдзеліла каля Br1 тыс.

Арганізатары навагодняга свята - абласное аб'яднанне прафсаюзаў, галіновыя прафсаюзы, пярвічкі прадпрыемстваў і арганізацый горада.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)