30 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 28 тыс. штук піратэхнічных вырабаў канфіскавана ў снежні 2011 года ў Віцебскай вобласці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пранько.
У перыяд з 9 па 29 снежня супрацоўнікі органаў унутраных спраў вобласці і зацікаўленых ведамстваў правялі 145 рэйдавых мерапрыемстваў, падчас якіх выяўлена 28 адміністрацыйных правапарушэнняў, звязаных з незаконным абаротам і выкарыстаннем піратэхнічных вырабаў. Канфіскавана больш за 28 тыс. адзінак гэтай прадукцыі на агульную суму Br48,4 млн. Канфіскацыі піратэхнікі праводзіліся ў Віцебску, Оршы, Полацку, Шаркаўшчынскім, Браслаўскім і Лепельскім раёнах.
"Правядзенне рэйдаў па выяўленні незаконных кропак рэалізацыі піратэхнікі працягнецца і ў першыя дні студзеня", - адзначыў Уладзімір Пранько. Напярэдадні свята ён нагадаў аб неабходнасці выконваць меры бяспекі пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў.-0-
БЕЛТА
Больш за 28 тыс. штук піратэхнічных вырабаў канфіскавана ў снежні ў Віцебскай вобласці
30.12.20110 праглядаў