1 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 280 прышкольных лагераў будуць працаваць на восеньскіх канікулах для навучэнцаў Віцебскай вобласці, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Алена Андрэйкава.
Адпачыць у прышкольных лагерах у дні канікул змогуць 11,6 тыс. школьнікаў. Пераважна гэта дзеці з шматдзетных, няпоўных, малазабяспечаных сем'яў. Удзел у жыцці лагера запомніцца школьнікам яркімі культурна-забаўляльнымі мерапрыемствамі, інтэлектуальнымі спаборніцтвамі і спартыўнымі конкурсамі, займальнымі заняткамі ў гуртках па інтарэсах. У гэтыя дні падлеткі з абласнога цэнтра таксама наведаюць тэатры горада, а для сельскай моладзі выступяць самадзейныя калектывы. Важным складнікам праграмы прышкольных лагераў стануць экскурсіі. Дзеці змогуць здзейсніць паездкі ў Мінск, Нясвіж, Полацк, убачыць славутасці іншых гарадоў Беларусі.
Такім чынам, за перыяд восеньскіх канікул школьнікі змогуць паўнавартасна адпачыць і набрацца сіл для новага навучальнага перыяду.-0-
БЕЛТА
Больш за 280 прышкольных лагераў будуць працаваць у Віцебскай вобласці на восеньскіх канікулах
1.11.20110 праглядаў