1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 30 дадатковых цягнікоў будуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні лістападаўскіх святаў і напярэдадні іх. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе БЧ. Спецыялісты ўдакладнілі, што дадатковыя саставы будуць ісці па беларускай магістралі ў перыяд з 1 па 12 лістапада. У тым ліку ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах дадатковыя цягнікі прызначаны на найбольш папулярныя сярод пасажыраў маршруты - Брэст-Мінск і Мінск-Брэст. "У сувязі з чаканым ростам пасажырапатоку ў лістападаўскія святы Беларуская чыгунка сумесна з Расійскімі чыгункамі загадзя прыняла неабходныя меры па забеспячэнні перавозак пасажыраў у міжнародных зносінах", - адзначылі ў прэс-службе. У першую чаргу міжнародныя цягнікі прызначаюцца з Брэста і Мінска ў Маскву і ў зваротным напрамку. БЧ таксама прадугледзела ўключэнне дадатковых вагонаў у цягнікі, якія ідуць па графіку і курсіруюць па Беларускай чыгунцы. Так, на 2 лістапада будуць папоўнены 24 цягнікі (16 унутрырэспубліканскіх і 8 міжнародных зносін), у саставы якіх дадаткова ўключана больш за 60 вагонаў.-0-

БЕЛТА