Мерапрыемства, нацэленае на папулярызацыю здаровага ладу жыцця, зноў пацвердзіла свой статус: яно аб'яднала больш за 30 прыхільнікаў аздараўлення, як досвечаных «маржоў», так і пачаткоўцаў.

Аднак галоўным адкрыццём фестывалю сталі юныя ўдзельнікі. Пакуль дарослыя загартаваныя спартсмены рыхтаваліся да суровай дыстанцыі ў 10 кіламетраў, на старт выйшлі 15 дзяцей. З захапленнем і азартам яны пераадолелі дыстанцыю ў 600 метраў. абавязковай умовай для заліку было абціранне халоднай вадой.

«Гэтыя дзеці — наша будучыня, будучыя загартаваныя чэмпіёны! — адзначаюць арганізатары. — Глядзець на іх энтузіязм было неверагодна прыемна. Яны не проста прабеглі сваю дыстанцыю, але і з радасцю абціраліся ледзяной вадой, пераймаючы традыцыі ў дарослых».