Мерапрыемства пачалося з унясення Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, выканання Дзяржаўнага гімна і даклада аб гатоўнасці да пачатку ўрачыстага рытуалу.
- У жыцці кожнага маладога чалавека, які апранае ваенную форму, гэты дзень назаўсёды застанецца ў памяці. Вы становіцеся паўнапраўнымі абаронцамі сваёй Айчыны. Вы часта чуеце, што абарона Айчыны — «свяшчэнны» доўг салдата. Гэта не проста прыгожыя словы. За імі стаіць гісторыя нашай краіны, — адзначыў Ігар Урбан, старшыня Савета дэпутатаў Лепельскага райвыканкама, віншуючы з прыняццем прысягі
Больш за 300 навабранцаў прысягнулі на вернасць Айчыне ў воінскай часці ў Заслонава на ўрачыстай цырымоніі прынясення ваеннай прысягі
26.5.20250 праглядаў