16 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 300 восеньскіх кірмашоў пройдзе ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.
Па выхадных днях у Віцебску, Оршы, Полацку, Наваполацку і Навалукомлі для забеспячэння насельніцтва сельскагаспадарчай прадукцыяй будзе праводзіцца продаж агародніны, садавіны, каранёвых клубняў, прадукцыі грамадскага харчавання і тавараў народнага спажывання прадпрыемствамі і арганізацыямі рэгіёна. У Віцебску месцы правядзення кірмашоў вызначаны на пляцоўках каля канцэртнай залы "Віцебск", на Пралетарскай плошчы і на рынку "Цэнтральны" па Маскоўскім праспекце. Канечная дата арганізацыі кірмашоў не вызначалася - яны будуць праводзіцца да ўсталявання маразоў.
Першыя кірмашы прайшлі ў Віцебскай вобласці ў мінулыя выхадныя. Іх тавараабарот склаў Br805,4 млн., у тым ліку па Віцебску - Br188 млн. Насельніцтву рэгіёна рэалізавана 130 т бульбы, 5,5 т капусты, 3,6 т морквы, 2,7 т буракоў, 3 т цыбулі і 6 т яблыкаў.-0-
БЕЛТА
Больш за 300 восеньскіх кірмашоў пройдзе ў Віцебскай вобласці
16.9.20110 праглядаў