12 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Пашпарты гатоўнасці да зімовага перыяду атрымалі больш за 32% цеплакрыніц Віцебскай вобласці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Герасімаў.

У план падрыхтоўкі да праходжання міжсезоннага перыяду ўключаны больш за 500 цеплакрыніц рэгіёну, якія знаходзяцца на балансе ЖКГ. Звыш 160 з іх усе неабходныя выпрабаванні ўжо прайшлі і атрымалі пашпарты гатоўнасці. На астатніх гэтая работа вядзецца ў адпаведнасці з графікамі.

Па стане на 4 верасня, усё кацельнае абсталяванне і цеплавыя сеткі прайшлі гідраўлічныя выпрабаванні, прафілактычны рамонт праведзены на 92% запланаваных да рамонту кацельняў і 90,3% цэнтральных цеплавых пунктах. З газу на мясцовыя віды паліва з механізаванай загрузкай да надыходзячага сезона пераводзяцца шэсць кацельняў у Гарадку, Росанах, Талачыне, Шумілінскім, Глыбоцкім раёнах і Чашніках. У апошнім населеным пункце гэтая работа ўжо завершана.

Падрыхтоўка да зімы вядзецца і па іншых напрамках, адзначыў Дзмітрый Герасімаў. Выканана замена 62,4 км цеплавых сетак, што складае 52% плана. Адрэмантавана 80,6% задання цеплавой ізаляцыі на цепласетках. Нарыхтавана 80,1% драўнянага паліва, 82,1% дроў, 71,7% паліўнай шчэпы, 90,5% драўняных адходаў, 83% торфу.

Цалкам завяршыць усе падрыхтоўчыя работы да зімы ў рэгіёне плануецца да 1 кастрычніка.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)